Пошук

Ксёндз Міраслаў Каліноўскі падчас прыняцця новых студэнтаў у люблінскай турме Ксёндз Міраслаў Каліноўскі падчас прыняцця новых студэнтаў у люблінскай турме 

Польшча: каталіцкі ўніверсітэт праводзіць навучанне вязняў

“Вучоба павышае самаацэнку асуджаных, дазваляе ім таксама адчуць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства”, - падкрэсліў рэктар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, ксёндз Міраслаў Каліноўскі, які на працягу 10 гадоў навучае студэнтаў у люблінскай турме.

Ян Глінскі

Нявыключана, што гэта адзіны ўніверсітэт у свеце, які праводзіць рэгулярныя турэмныя курсы, ідэнтычныя тым, якія праводзяцца ва ўніверсітэце – з панядзелка па пятніцу.

Па словах рэктара навучальнай установы, больш за 80 працэнтаў выпускнікоў, выйшаўшы з турмы, больш не ўступілі на крымінальны шлях. “Вучоба (…) паглыбляе веды і кампетэнцыі, якія можна выкарыстоўваць пасля адбыцця пакарання. З 2013 года Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт скончылі ўжо дзясяткі зняволеных”, - удакладніў у каментары для Vatican News святар.

Праект мае поспех, між іншым, дзякуючы таму, што Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт клапоціцца пра акадэмічныя працэдуры, а турэмная служба пра бяспеку гэтага працэсу.

“Я ведаю ўсіх вязняў, якія вучыліся ў Люблінскім следчым ізалятары, і ўбачыў пазітыўныя змены амаль ва ўсіх. Зняволеныя станавіліся больш спакойнымі, нашмат больш адкрытымі на свет, на іншых людзей, яны таксама з аптымізмам глядзелі ў сваю будучыню”, – адзначыў супрацоўнік следчага ізалятара капітан Рафал Пачас.
 

18 жніўня 2023, 08:32