Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Партугалія: амністыя для маладых вязняў да СДМ

Асамблея Рэспублікі, аднапалатны парламент Партугаліі, прыняў закон аб амністыі, якая распаўсюджваецца на маладых людзей, асуджаных за нязначныя злачынствы ў краіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас дэбатаў і галасавання палітыкі звярталі ўвагу на тое, што амністыя звязана з прыездам Папы Францішка на Сусветныя дні моладзі ў Лісабон.

Згодна з законам, прынятым па ініцыятыве ўрада Антоніу Кошты, пад амністыю патрапяць людзі ва ўзросце 16-30 гадоў, якія не здзяйснялі цяжкіх злачынстваў. Яна не будзе распаўсюджвацца на тых, хто здзейсніў злачынствы ў стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем іншых псіхаактыўных рэчываў, а таксама на тых, хто быў асуджаны за нянавісць, гвалт у сям'і або дзеянні з прыкметамі нецярпімасці. Згодна з новым законам, актам памілавання змогуць скарыстацца асобы, асуджаныя да 19 чэрвеня 2023 года.

Закон, ухвалены парламентам Партугаліі, крытыкуецца часткай юрыдычнай супольнасці, што сведчыць аб яго сімвалічным характары, паколькі абмяжоўвае кола асоб, якія змогуць атрымаць памілаванне ад партугальскай судовай сістэмы. Сапраўды, улады краіны пагадзіліся выключыць з гэтага прывілею людзей старэйшых за 30 гадоў. Крытыкі звяртаюць увагу на тое, што ўзроставае абмежаванне не дзейнічала падчас амністыі, абвешчанай у Партугаліі ў 1982 годзе ў сувязі з прыездам у краіну Яна Паўла II. На думку некаторых канстытуцыяналістаў, праект амністыі сацыялістычнага ўрада Антоніу Кошты дыскрымінуе грамадзян па ўзроставай прыкмеце.
 

19 ліпеня 2023, 09:50