Пошук

Кардынал Матэа Дзупі падчас сустрэчы з Патрыярхам Кірылам Кардынал Матэа Дзупі падчас сустрэчы з Патрыярхам Кірылам 

Кардынал Дзупі: у нас пакуль няма плана, які б прывёў да перамоў

Мы абмяркуем з Святым Айцом тое, што пачулі, у нас пакуль няма плана, які мог бы паспрыяць пачатку перамоў, - прызнаўся кардынал Матэа Дзупі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У кулуарах святкавання 10-годдзя падарожжа Францішка на Лампедузу, якое праходзіла на Віле Палавічыні ў Балонні, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі коратка пракаментаваў сваё нядаўняе падарожжа ў Маскву ў рамках місіі, даручанай яму Папам.

“Мы вельмі зацікаўлены ў гуманітарнай справе і абароне нявінных жыццяў. Няма мірнага плана, няма пасрэдніцтва, ёсць вялікае жаданне спыніць насілле і захаваць чалавечыя жыцці, пачынаючы з абароны самых маленькіх”, - сказаў спецыяльны папскі пасланнік у Кіеве і Маскве.
 

03 ліпеня 2023, 10:42