Пошук

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI   (AFP or licensors)

Італьянская пошта выпусціла марку ў памяць пра Бэнэдыкта XVI

Італьянская пошта ўшанавала памяць Бэнэдыкта XVI новай маркай. Яна, даступная з 16 мая 2023 года, змяшчае фота Папы, які памёр 31 снежня 2022 года ва ўзросце 96 гадоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паштовы знак прысвечаны пантыфікату, які пачаўся ў 2005 годзе і завяршыўся адстаўкай у 2013 годзе. Яго наклад – 500 тысяч асобнікаў. У канцы студзеня 2023 года – у трыццаты дзень пасля смерці Бэнэдыкта XVI – Ватыканская пошта таксама выпусціла марку ў памяць пра яго.

Італьянская пошта ўшанавала памяць Бэнэдыкта XVI новай маркай
Італьянская пошта ўшанавала памяць Бэнэдыкта XVI новай маркай

Бэнэдыкту XVI раней прысвяцілі некалькі філатэлістычных серый у Італіі. Першая выйшла ў 2005 годзе накладам 3,5 мільёна асобнікаў, калі новаабранага Папу прадставілі на фоне купала сабора святога Пятра. У 2010 годзе з’явілася чарговае выданне з нагоды 800-годдзя з дня нараджэння папы Цэлестына V – на паштовай марцы Бэнэдыкта XVI прадставілі разам з яго папярэднікам на Пасадзе святога Пятра ў XIII стагоддзі. У 2012 годзе Італьянская пошта выпусціла чарговы тыраж марак, прысвечаны Бэнэдыкту XVI, Паўлу VI і Яну XXIII.
 

18 мая 2023, 11:47