Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа благаславіў удзельнікаў акцыі салідарнасці з Украінай

Перад малітвай Анёл Панскі, 2 красавіка 2023 года, Францішак благаславіў Караван міру, які ў гэтыя дні вырушыў з Італіі ва Украіну па ініцыятыве розных каталіцкіх асацыяцый.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Разам з рэчамі першай неабходнасці, яны прынясуць блізкасць італьянскага народа змучанаму народу Украіны, а сёння ахвяравалі аліўкавыя галінкі, сімвал Хрыстовага міру. Давайце далучымся да гэтага жэсту праз малітву, якая стане яшчэ мацнейшай у дні Вялікага тыдня”, - заахвоціў Святы Айцец.

Акцыя салідарнасці пад назвай Караван міру была арганізавана Асацыяцыяй Яна ХХІІІ, Федэрацыяй хрысціянскіх міжнародных арганізацый валанцёрскага служэння (FOCSIV), Pro Civitate Christiana, Pax Christi і іншымі каталіцкімі аб’яднаннямі.

У ініцыятыве прымаюць удзел каля 150 валанцёраў. На трыццаці грузавых аўтамабілях яны даставяць ва Украіну некалькі дзясяткаў электрагенератараў і 20 тон гуманітарнай дапамогі. Каштоўны груз вырушыў 30 сакавіка 2023 года з Падуі. У бліжэйшыя дні ён прыбудзе ў Мікалаеў, адкуль адправіцца да жыхароў гарадоў і вёсак ля самай лініі фронту.
 

02 красавіка 2023, 11:59