Пошук

Лагатып Сусветных дзён моладзі 2023 года Лагатып Сусветных дзён моладзі 2023 года 

СДМ у Лісабоне: ўлады запэўнілі ў высокай экалагічнай бяспецы

Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць з 1 па 6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, стануць экалагічна бяспечным форумам, - заявіў у інтэрв'ю партугальскім СМІ ўрадавы каардынатар падзеі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Жазэ Са Фернандэш нагадаў аб тым, што асноўнае месца правядзення мерапрыемства, у якім паўдзельнічаюць да 1,5 мільёна чалавек, – палі ля дэльты ракі Тэжу, якія ў мінулым належалі нафтавым кампаніям. У гэтай сітуацыі некаторыя эколагі казалі аб магчымым забруджванні зямлі метанам.

"Ніякай рызыкі для здароўя людзей або забруджвання зямлі там няма. У сувязі з арганізацыяй Сусветных дзён лепшыя кампаніі ўжо правялі спецыялізаваныя даследаванні зямлі", - заявіў палітык.

Ён не згадзіўся з нядаўнімі паведамленнямі аб тым, што тэрыторыя, абраная для правядзення моладзевага форума, выбрана не вельмі ўдала, у тым ліку з пункту гледжання наяўнасці дастатковых пад'язных дарог.
 

21 сакавіка 2023, 10:12