Пошук

Вынікі супрацьстаяння ў Хувары Вынікі супрацьстаяння ў Хувары  (AFP or licensors)

Рэлігійныя лідары занепакоены ростам насілля ў Святой Зямлі

Хрысціянскія Патрыярхі ў Святой Зямлі заклікалі да слоў і дзеянняў, якія дапамогуць супакоіць сітуацыю пасля нядаўняй эскалацыі насілля ў горадзе Хувара.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Некалькі хрысціянскіх лідараў заклікалі да трывалага вырашэння ізраільска-палесцінскага канфлікту ў адпаведнасці з міжнародным правам. Эскалацыя насілля ў Святой Зямлі прывяла да неабходнасці супакоіць сітуацыю словам і справай, - гаворыцца ў адмысловай заяве.

Яны заклікалі Ізраіль спыніць пашырэнне паселішчаў на Палесцінскіх тэрыторыях і супрацоўнічаць з палесцінцамі на карысць спынення далейшай эскалацыі.

Кіраўнікі Цэркваў асудзілі насілле ў горадзе Хувара на поўначы акупаваных Ізраілем палесцінскіх тэрыторый. Там у нядзелю палесцінец застрэліў двух ізраільцян. Пасля гэтага пасяленцы зладзілі беспарадкі ў Хувары і іншых гарадах, у іх выніку адзін палесцінец быў забіты, дзясяткі атрымалі раненні.
 

03 сакавіка 2023, 10:18