Пошук

Біскуп Раланда Альварэс Біскуп Раланда Альварэс 

На форуме ААН абмяркуюць справу зняволенага біскупа Альварэса

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд абавязалася ўзняць на форуме ААН тэму зняволенага ў Нікарагуа каталіцкага біскупа Раланда Альварэса. Рэжым Даніэля Артэгі прысудзіў іерарху 26 гадоў турмы.

Ян Глінскі

Паліцыя арыштавала біскупа Матагальпы ў жніўні 2022 года. Суды абвінавацілі яго ў “змове” і распаўсюдзе “фальшывых звестак”. Іерарх адкрыта крытыкаваў тое, што лічыў абмежаваннем рэлігійнай свабоды з боку левага рэжыму Артэгі.

Крызіс у адносінах паміж Касцёлам і ўладамі Нікарагуа назіраецца з 2018 года, калі пратэстоўцы, якія патрабавалі адстаўкі прэзідэнта, схаваліся ў храмах. Тады Артэга абвінаваціў католікаў нібыта ў супрацоўніцтве з Вашынгтонам у спробе зрабіць дзяржаўны пераварот.

У сакавіку ўлады Нікарагуа выслалі з краіны апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Вальдэмара Зомертага, а ў ліпені – 18 сясцёр з Ордэна місіянерак любові. Нядаўна рэжым забараніў праводзіць набажэнства Крыжовага шляху на вуліцах гарадоў.

Рэжым Артэгі закрыў дзевяць каталіцкіх радыёстанцый і тры тэлеканалы, звязаныя з Касцёлам.
 

04 сакавіка 2023, 11:57