Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Біблейскае таварыства: ва Украіне вялікі попыт на Бібліі

У 2022 годзе было распаўсюджана больш за 102 тысяч Біблій, 139 тысяч кніг Новага запавету і 99 тысяч дзіцячых Біблій.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Людзі маюць патрэбу як у духоўнай падтрымцы, так і ў практычнай дапамозе", - падкрэсліў Анатоль Райчынец, намеснік генеральнага сакратара ўкраінскага Біблейскага таварыства. "Людзі хочуць больш чуць пра Бога", - сказаў ён. Супрацоўнікі і валанцёры ездзяць па ўсёй краіне, каб дапамагчы мясцовым жыхарам і ўручыць ім Бібліі. Гэта надае працы Таварыства больш глыбокі сэнс "пасярод кашмару вайны".

Цікава, што дзіцячыя Бібліі карыстаюцца вялікім попытам як у дзяцей, так і ў дарослых. На думку Райчынца, іх лягчэй чытаць, калі губляеш канцэнтрацыю ў рэальнасці, звязанай з вайной.

"Калі ласка, маліцеся аб міры ва Украіне, аб ахвярах вайны, аб хрысціянах, аб Біблейскім таварыстве і аб шматлікіх касцёльных і валанцёрскіх памочніках", - звярнуўся суразмоўнік Біблейскага таварыства Аўстрыі. Ён звярнуў увагу на неабходнасць фінансавай падтрымкі, каб прапанаваць украінцам дастатковую колькасць Біблій.
 

07 сакавіка 2023, 12:30