Пошук

Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І 

Барталамей І павіншаваў Францішка з юбілеем пантыфікату

Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І павіншаваў Францішка з дзясятай гадавінай абрання на Пасад святога Пятра, якая адзначаецца 13 сакавіка 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“За гэтыя дзесяць гадоў наша сяброўства і супрацоўніцтва, асабліва ў служэнні нясення суцяшэння і міру ўсяму Божаму народу, а таксама ў заданні спрыяць клопату і аздараўленню ўсяго Божага стварэння, зблізілі нас у нашай агульнай перакананасці і намаганнях бачыць аблічча і прымаць прысутнасць Пана нашага Езуса Хрыста ў найменшых з нашых церпячых братоў і сясцёр”, - напісаў ганаровы лідар праваслаўнага свету.

Экуменічны Патрыярх падкрэсліў, што цэніць прыярытэты кіраўніцтва Папы, вітае разважлівасць яго дзеянняў і захапляецца яго дасягненнямі. Ён прызнаўся, што не можа дачакацца наступных супольных крокаў, у той час, “як мы набліжаемся да гістарычнага ўспаміну і надзвычайнага святкавання Першага Усяленскага Сабору ў Нікеі, на якім былі сфармуляваны асноўныя часткі нашага хрысціянскага Сімвала веры”.
 

13 сакавіка 2023, 08:35