Пошук

Папа Францішак і Вярхоўны імам Ахмад Аль-Таеб Папа Францішак і Вярхоўны імам Ахмад Аль-Таеб  (AFP or licensors)

Ахмад Аль-Таеб: Пантыфік імкнецца будаваць масты з усімі

Пра дзесяцігадовы шлях, на якім Францішак імкнуўся будаваць масты любові і сяброўства паміж усімі людзьмі, згадаў у сваіх віншаваннях Папу з нагоды юбілею пантыфікату Ахмад Аль-Таеб.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Вярхоўны імам каірскага ўніверсітэта Аль-Азхар асаблівым чынам падкрэсліў “неймаверныя намаганні па падтрымцы каштоўнасцей братэрства”, якія прыкладае Святы Айцец.

“Мой браце папа Францішак, наш свет сёння поўны выклікаў, канфліктаў і цяжкасцей на ўсіх узроўнях: маральным, эканамічным і сацыяльным, што ўмацоўвае пакуты многіх людзей; таму становіцца вялікай адказнасць лідараў і паслядоўных значных постацей, такіх як Вы, каб аблегчыць цярпенні прыгнечаных”, - напісаў прадстаўнік ісламскага свету.

“Я малю Бога, каб Ён благаславіў Вашы высілкі ў пошуках міру і дапамог нам разам з Вамі і ўсімі тымі, хто любіць дабро, з людзьмі добрай волі, споўніць наш рэлігійны і маральны абавязак спрыяць міру і ўмацоўваць узаемнае пазнанне і салідарнасць”, - дадаў Ахмад Аль-Таеб.
 

13 сакавіка 2023, 08:47