Пошук

Арцыбіскуп Эторэ Балестрэра з Францішкам падчас папскага візіту ў ДРК Арцыбіскуп Эторэ Балестрэра з Францішкам падчас папскага візіту ў ДРК   (AFP or licensors)

Нунцый у Кіншасе: Папа паказаў свету іншае магчымае Конга

Дэмакратычная Рэспубліка Конга не можа больш чакаць. Цяпер яна павінна адкрыць новы раздзел у сваёй гісторыі, - лічыць апостальскі нунцый у Кіншасе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З перспектывы амаль трох тыдняў, якія прайшлі пасля папскага візіту ў краіну, арцыбіскуп Эторэ Балестрэра зазначыў, што гэта была, несумненна, адна з самых важных падзей у гісторыі Конга. Францішак даў магутны імпульс для перамен, вызначыў парадак дня на наступныя дзесяцігоддзі і паказаў свету іншую краіну.

Ватыканскі дыпламат адзначыў, што з геапалітычнага пункту гледжання яна з'яўляецца адным з палёў бітвы вялікіх дзяржаў. Такое стаўленне павінна змяніцца. Да ДРК нельга ставіцца як да месца эксплуатацыі. Краіны, якім патрэбны кангалезскія рэсурсы, як прыродныя, так і чалавечыя, павінны клапаціцца аб тым, каб там панавалі мір і стабільнасць.

Менавіта таму, лічыць нунцый, неабходна прадухіліць распаўсюджванне джыхадызму. З іншага боку, для міжнароднай супольнасці нельга дапусціць, каб дэкларацыі аб правах чалавека заставаліся толькі шырмай для пэўных ідэалогій, адарваных ад рэальнага чалавека з плоці і крыві.
 

20 лютага 2023, 10:38