Пошук

Аўдыенцыя для Ціма Кука Аўдыенцыя для Ціма Кука 

Папа прыняў на аўдыенцыі генеральнага дырэктара Apple

Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі генеральнага дырэктара Apple Цімаці Дональда Кука. Сустрэча адбылася 3 кастрычніка 2022 года ў папскай бібліятэцы Апостальскага палацу ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Цім Кук, якому ў лістападзе споўніцца 62 гады, вядомы не толькі як кіраўнік буйной кампаніі, але і як філантроп. Ён быў прызначаны выканаўчым дырэктарам Apple 24 жніўня 2011 года, яшчэ да смерці Стыва Джобса ў кастрычніку таго ж года.

У гэтыя дні Кук знаходзіцца з візітам у Італіі і іншых еўрапейскіх краінах. Некалькі дзён таму ён атрымаў ступень honoris causa у сферы інавацый і міжнароднага менеджменту ва Універсітэце Федэрыка II у Неапалі.

Святы Айцец не першы раз сустракаецца з кіраўніком Apple. Цім Кук ужо быў на аўдыенцыі ў Папы ў студзенi 2016 года. Акрамя таго, Пантыфік сустракаўся з іншымі сусветнымі лідэрамі ў сферы ІТ-тэхналогій: кіраўніком Google Эрыкам Шмітам, кіраўніком Instagram Кевінам Сістромам, кіраўніком Facebook Маркам Цукенбергам.

03 кастрычніка 2022, 14:13