Пошук

Падчас сустрэчы Францішка з Міністрам замежных спраў Бахрэйна, шэйхам Халідам бен Ахмедам аль-Халіфой Падчас сустрэчы Францішка з Міністрам замежных спраў Бахрэйна, шэйхам Халідам бен Ахмедам аль-Халіфой 

Папскі візіт у Бахрэйн – сітуацыя і перспектывы

Пантыфік у лістападзе паедзе ў Бахрэйн. Каралеўства з'яўляецца адной з нямногіх краін у рэгіёне, дзе з 1930 года павялічылася колькасць пастаянна пражываючых хрысціян. Большасць з іх – мігранты з Азіі, асабліва з Філіпін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта невялікая краіна, размешчаная ў Азіі, у Персідскім заліве, на архіпелагу паміж Катарам і паўночна-ўсходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі, з'яўляецца рэзідэнцыяй Апостальскага вікарыя Паўночнай Аравіі, пад юрысдыкцыяй якога знаходзяцца Бахрэйн, Кувейт, Катар і Саудаўская Аравія. Францішак быў запрошаны ў Бахрэйн яшчэ ў 2014 годзе.

Менш за год таму, 10 снежня 2021 года, тагачасны прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, кардынал Луіс Антоніа Тагле пасвяціў катэдру Маці Божай Аравійскай. Праз некалькі гадзін пасля гэтай цырымоніі яго, біскупа Пола Хіндэра, у той час Апостальскага вікарыя Паўночнай Аравіі, і арцыбіскупа Юджына Марціна Нуджэнта, Апостальскага нунцыя ў Кувейце, Катары і Бахрэйне, прыняў кароль Хамад ібн Іса Аль Халіфа.

У адмысловым лісце Святы Айцец выказаў сваю падзяку за адкрыццё катэдры Маці Божай Аравійскай. У сваю чаргу кароль накіраваў прывітанне Папу. Ён высока ацаніў ролю Францішка “ў садзейнічанні дыялогу і паразуменню паміж рэлігіямі і цывілізацыямі, а таксама ў прасоўванні каштоўнасцей чалавечага братэрства, талерантнасці і суіснавання паміж усімі”. Манарх пацвердзіў сваё жаданне “ўмацаваць існуючыя адносіны сяброўства і супрацоўніцтва” са Святым Пасадам.

Катэдра ўмяшчае 2300 чалавек, пабудавана прыкладна ў 20 кіламетрах ад сталіцы Бахрэйна Манамы са згоды караля на зямлі, ахвяраванай ім.

3 лютага 2020 года Салман Бін Аль Халіфа, спадчыннік трона Бахрэйна, быў прыняты на аўдыенцыі Пантыфікам.

Каралеўства Бахрэйн з'яўляецца адной з нямногіх краін у рэгіёне, дзе з 1930 года павялічылася колькасць пастаянна пражываючых хрысціян. Большасць з іх – мігранты з Азіі, асабліва з Філіпін. Паводле касцёльнай статыстыкі, на тэрыторыі ўсяго вікарыяту Паўночнай Аравіі налічваецца амаль 3 мільёна католікаў, што складае 6,5 працэнтаў насельніцтва.
 

28 верасня 2022, 10:58