Пошук

Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Кракаве Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Кракаве 

Папа: міласэрнасць – шлях збаўлення для ўсяго свету

14 жніўня 2022 года, пасля малітвы Анёл Панскі, Францішак звярнуў увагу вернікаў на некалькі важных для свету і Касцёла падзей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папу непакоіць сур'ёзны гуманітарны крызіс, які закрануў Самалі і некалькі суседніх краін. “Насельніцтва гэтага рэгіёну, якое і без таго жыве ў вельмі цяжкіх умовах, зараз знаходзіцца ў смяротнай небяспецы з прычыны засухі”, - заўважыў ён. Францішак спадзяецца, што “міжнародная салідарнасць зможа эфектыўна адрэагаваць на гэтую надзвычайную сітуацыю”. “На жаль, вайна адцягвае ўвагу і рэсурсы, але мэты, якія патрабуюць максімальнай адданасці, гэта: барацьба з голадам, здароўе, адукацыя”, - адзначыў Святы Айцец.

Асаблівая ўвага Пантыфіка была звернута да шматлікіх пілігрымаў, якія сабраліся ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве, дзе дваццаць гадоў таму святы Ян Павел ІІ прачытаў Акт даручэння свету Божай Міласэрнасці. “Больш чым калі-небудзь сёння мы бачым сэнс гэтага жэсту, які хочам аднавіць у малітве і ў сведчанні жыцця. Міласэрнасць – гэта шлях збаўлення для кожнага з нас і для ўсяго свету. І просім у Пана асаблівай міласэрнасці, міласэрнасці і спагады для змучанага ўкраінскага народу”, - звярнуўся Францішак.
 

14 жніўня 2022, 13:05