Пошук

Кахахстанская дэлегацыя падчас візіту ў Дзяржсакратарыяце Кахахстанская дэлегацыя падчас візіту ў Дзяржсакратарыяце 

Святы Пасад і Казахстан разам на карысць культуры дыялогу

Казахстан вітае рашэнне Папы прыняць удзел у VII Кангрэсе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які пройдзе ў Нур-Султане ў верасні 2022 года, - гаворыцца ў сумесным ватыканска-казахстанскім камюніке.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нагодай для заявы, якую падпісалі сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў Казахстана Мухтар Тлеўбердзі, стала 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Сам юбілей прыпадае на 17 кастрычніка 2022 года.

“Казахстан падзяляе глабальнае бачанне Каталіцкага Касцёла, заснаванае на ідэалах дабра, справядлівасці, салідарнасці і спагады. Каталіцкі Касцёл вітае ролю Казахстана ў прасоўванні міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу”, - адзначаецца ў дакуменце.

У 1998 годзе Казахстан, як першая краіна Цэнтральнай Азіі, падпісаў Пагадненне аб узаемных адносінах са Святым Пасадам, а ў 2001 годзе гэтую краіну наведаў Пантыфік – Ян Павел ІІ.

“Святы Пасад і Рэспубліка Казахстан пагаджаюцца, што культура дыялогу павінна быць адной з фундаментальных каштоўнасцей сучаснага свету. Працяг мірнага суіснавання перад сучаснымі выклікамі магчымы толькі праз інклюзіўны і ўсебаковы дыялог”, - гаворыцца ў ватыканска-казахстанскім камюніке.
 

01 чэрвеня 2022, 12:05