Пошук

Харкаўскае метро ператворанае ў бамбасховішча Харкаўскае метро ператворанае ў бамбасховішча 

Пантыфік: што я раблю сёння для ўкраінскага народа?

Францішак нагадаў пра пакуты ўкраінцаў, якія змагаюцца з нягодамі, звязанымі з вайной, што вось ужо некалькі месяцаў працягваецца на тэрыторыі іх краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Давайце не будзем забывацца пра змучаны ўкраінскі народ, які пакутуе. Хацелася б, каб мы ўсе задалі сабе адно пытанне: што я раблю сёння для ўкраінскага народа? Малюся? Дзейнічаю? Спрабую зразумець? Што я раблю сёння для ўкраінскага народа? Няхай кожны адкажа ў сваім сэрцы”, - звярнуўся Папа 19 чэрвеня 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.

Украінцы сто шаснаццаты дзень супрацьстаяць расійскай агрэсіі. Увесь гэты час Францішак практычна пры кожнай нагодзе просіць людзей рабіць усё, што ад іх залежыць, для спынення гэтай “складанай” вайны, дзе “прамое ўмяшанне “звышдзяржавы” мае за мэту навязаць сваю волю насуперак прынцыпу самавызначэння народаў”.
 

19 чэрвеня 2022, 12:58