Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Caritas: кліматычныя змены ўплываюць на жыццё мільёнаў людзей

Экстрэмальныя з'явы надвор'я штогод вымушаюць 25 мільёнаў чалавек пакідаць свае дамы, - папярэджвае Caritas Internationalis.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Кліматычныя змены ўплываюць на жыццё мільёнаў людзей. У найбольш абяздоленым становішчы знаходзяцца тыя, хто менш за ўсіх вінаваты ў гэтых зменах”, - адзначыў Олівер Мюлер, дырэктар каталіцкай дабрачыннай арганізацыі. Ён падкрэсліў, што Сусветны дзень бежанцаў, які адзначаецца 20 чэрвеня, – “добрая магчымасць прыцягнуць увагу да лёсу кліматычных бежанцаў, пра якіх вельмі часта забываюць”.

Па словах Мюлера, за апошні год Caritas рэалізаваў 68 дабрачынных праектаў у рэгіёнах, якія значна пацярпелі ад змены клімату. Дапамога была аказана больш за мільёну чалавек. “Не можа быць так, каб людзі краін глабальнага Поўдня плацілі рахункі за наш лад жыцця”, - заявіў дырэктар Caritas Internationalis.
 

21 чэрвеня 2022, 12:03