Пошук

Барталамей І Барталамей І 

Барталамей І: вайна ва Украіне – ганьба для тых, хто яе пачаў

“Тое, што адбываецца ва Украіне – гэта трагедыя, гэта ганьба, якая назаўжды закляймуе тых, хто да гэтага прывёў, тых, хто не пабаяўся Бога”, - такімі вострымі словамі апісаў сітуацыю Патрыярх Канстантынопальскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы шмат разоў казалі, што вайна – гэта не рашэнне. Яна не павінна быць нават апошнім сродкам. Метадам вырашэння любых спрэчак павінен быць дыялог і толькі дыялог”, - сказаў Барталамей І у інтэрв’ю кіпрскай газеце Kathimerini.

Іерарх адзначыў, што не жадае каментаваць стаўлення і выбару расійскага палітычнага кіраўніцтва, якое будуць “судзіць іншыя асобы і інстытуты і, вядома ж, сама гісторыя, старонкі якой цяпер пішуцца крывёй нявінных ахвяр вайны”.

“Аднак мы перакананыя, што рускі народ ці, прынамсі, нашы хрысціянскія браты праваслаўныя, не пагаджаюцца з тым, што робіцца на шкоду суседняму ўкраінскаму народу. І ўсе мы бачылі гэта ў рэакцыі адважнай фракцыі, якая выступае супраць братазабойчай вайны, на карысць міру”, - заўважыў Барталамей І.
 

02 мая 2022, 10:38