Пошук

Пашкоджаная царква ў горадзе Малін Жытомірскай вобласці Пашкоджаная царква ў горадзе Малін Жытомірскай вобласці 

Украіна: у выніку вайны пацярпелі дзясяткі культавых будынкаў

З пачатку вайны расійскія войскі пашкодзілі дзясяткі культавых будынкаў у шасці рэгіёнах. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба этнапалітыкі і свабоды сумлення.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Не менш за 28 культавых аб'ектаў, не лічачы прылеглых будынкаў, ужо пашкоджаны ў шасці абласцях Украіны: Кіеўскай, Данецкай, Жытомірскай, Луганскай, Харкаўскай і Чарнігаўскай, пераважная большасць з іх – праваслаўныя храмы.

Так, напрыклад, расійскія ракеты ўпалі 14 сакавіка 2022 года на будынкі Украінскай евангелісцкай духоўнай семінарыі ў Кіеве; 12 сакавіка падчас бамбардзіроўкі горада Святагорск Данецкай вобласці была часткова знішчана праваслаўная Свята-Гурскай лаўра; 9 сакавіка ў Харкаве пасля ракетнага абстрэлу была пашкоджана сінагога Аб'яднанай яўрэйскай суполкі Украіны; 1 сакавіка ў Харкаве расійская ракета трапіла ў будынак курыі Харкаўска-Запарожскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
 

17 сакавіка 2022, 11:12