Пошук

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній  

Украіна: Кардынал Краеўскі размаўляў з кіраўніком ПЦУ

8 сакавіка 2022 года Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній правёў відэаканферэнцыю з кардыналам Конрадам Краеўскім, асабістым прадстаўніком Папы, які цяпер знаходзіцца ў Львове.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У размове прыняў удзел таксама арцыбіскуп-мітрапаліт Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі, паведаміла прэс-служба Праваслаўнай Царквы Украіны.

Ад імя Францішка кардынал Краеўскі засведчыў падтрымку ўкраінскаму народу падчас цяперашніх выпрабаванняў. Мітрапаліт Епіфаній падзякаваў Пантыфіку за клопат аб ахвярах вайны і бежанцах. “Мы ўдзячныя Папу, а таксама католікам і ўсім хрысціянам свету за малітву аб міры для Украіны і падтрымку нашага народа падчас вайны”, - сказаў Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы.
 

09 сакавіка 2022, 11:55