Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская дыпламатыя на Мюнхенскай канферэнцыі

У апошнія дні арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прымаў удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яна завяршаецца 20 лютага 2022 года ў сталіцы Баварыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гэты далікатны момант прысутнасць аднаго з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі выказвае падтрымку Святога Пасаду для пошуку дыпламатычных рашэнняў актуальных выклікаў, - паведамілі ў Дзяржсакратарыяце.

На сёлетняй Канферэнцыі дамінуе занепакоенасць ваеннай канфрантацыяй, якая склалася вакол Украіны. Лідары заходніх краін не губляюць надзеі на дыпламатычнае вырашэнне канфлікту.
 

20 лютага 2022, 12:00