Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папская ініцыятыва: бежанцы пераедуць з Кіпра ў Рым

Зала Друку Святога Пасаду пацвердзіла рэалізацыю ініцыятывы Францішка па эвакуацыі блізкаўсходніх бежанцаў з Кіпра ў Італію.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У знак клопату Святога Айца аб мігрантах і іх сем’ях 12 бежанцаў у бліжэйшыя тыдні будуць перавезены ў Рым. Лічба не канчатковая, не выключаецца магчымасць таго, што яна вырасце. Папа сустрэўся з некаторымі з гэтых асоб 3 снежня 2021 г. у другой палове дня”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Святога Пасаду.

Улады Кіпра сцвярджаюць, што толькі за першыя дзесяць месяцаў 2021 г. колькасць мігрантаў, якія прыбылі на востраў, вырасла на 38% у параўнанні з усім папярэднім годам. З 10 868 новапрыбыўшых 9 270 незаконна трапілі ў буферную зону, якую кантралюе ААН з боку Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра, каб прасіць прытулку на міжнародна прызнаным поўдні.

Асобы, якія шукаюць прытулку, складаюць чвэрць насельніцтва Рэспублікі Кіпр – гэта на парадак больш, чым у іншых краінах ЕС.
 

04 снежня 2021, 12:49