Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота 

Высокі ватыканскі дыпламат з візітам у Сербіі

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, з нядзелі знаходзіцца з візітам у Сербіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

22 лістапада 2021 г. іерарха прынялі Прэзідэнт Аляксандр Вучыч, Прэм'ер Ана Брнабіч і Міністр замежных спраў Нікола Селаковіч, а ўвечары ён сустрэўся з праваслаўным Патрыярхам Сербіі Парфірыем.

Паводле інфармацыі сербскай канцылярыі, перамовы ў Бялградзе тычыліся, сярод іншага, сітуацыі ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Прадстаўнікі ўрада паведамілі, што абмяркоўвалі сітуацыю вакол хрысціянскай спадчыны і захавання правоў чалавека. Размова таксама ішла аб бежанцах і мігрантах, рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г., падтрымцы Святым Пасадам збліжэння Сербіі з Еўрасаюзам.

У сваю чаргу арцыбіскуп Галахер падкрэсліў, што дыпламатычныя адносіны паміж Сербіяй і Святым Пасадам пастаянна ўмацоўваюцца і заявіў аб падтрымцы Сербіі на яе еўрапейскім шляху. Ён таксама вітаў свой другі афіцыйны візіт у балканскую краіну. Пра добрыя адносіны, паводле іерарха, сведчыць таксама той факт, што ў 2005, 2015 і 2019 гадах адбываліся прэзідэнцкія візіты ў Ватыкан, Сербію ў 2018 г. наведаў кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін.

Ватыканскі дыпламат прызнаўся, што размаўляў з міністрам Селаковічам аб рэгіянальным супрацоўніцтве, дыялогу паміж Бялградам і Прышцінай і міграцыйным крызісе. Ён з задавальненнем нагадаў, што ў 2020 г. адзначалася ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Сербіяй, якія пасля працяглага перапынку аднавіліся 14 жніўня 1970 г.

Увечары арцыбіскупа Галахера прыняў кіраўнік Сербскай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх Парфірый.

У нядзелю, 21 лістапада 2021 г., госць з Ватыкана сустрэўся з каталіцкімі біскупамі краіны. Ён правёў кансэкрацыю новага Біскупа-каад'ютара Срэма Фабіяна Сваліны. На пытанне мясцовых СМІ пра магчымы візіт Пантыфіка ў Сербію арцыбіскуп Галахер адказаў, што гэта будзе залежаць ад адпаведнага запрашэння. "Папа заўсёды імкнецца ўносіць станоўчы ўклад у жыццё кожнай краіны, якую наведвае. Таму, каб візіт быў паспяховым, павінна быць агульная згода па гэтым пытанні паміж рознымі сацыяльнымі групамі", - патлумачыў арцыбіскуп Галахер.
 

23 лістапада 2021, 12:29