Пошук

Vatican News
Маўлен Ашымбаеў падчас сустрэчы з Францішкам Маўлен Ашымбаеў падчас сустрэчы з Францішкам  (Vatican Media)

Францішка запрасілі ў Казахстан на кангрэс рэлігійных лідараў

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў запрасіў Папу прыехаць у краіну для ўдзелу ў VII Кангрэсе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Афіцыйнае запрашэнне ад кіраўніка дзяржавы Папу асабіста перадаў старшыня Сената Маўлен Ашымбаеў, якога Францішак прыняў 6 лістапада 2021 г.

З 2003 г. у Казахстане па ініцыятыве тагачаснага лідара Нурсултана Назарбаева праводзяцца сходы з мэтай пашырэння “культуры талерантнасці”. Цяперашні кіраўнік дзяржавы ўзначальваў сакратарыят кангрэсу.

Падчас размовы з Францішкам Ашымбаеў падзякаваў Святому Пасаду за падтрымку гэтай платформы дыялогу. Ён анансаваў, што на наступным форуме, запланаваным на верасень 2022 г., будзе абмяркоўвацца роля рэлігійных лідараў у сацыяльным і духоўным развіцці чалавецтва ў пасляпандэмічны перыяд. Паводле яго, рэлігіі могуць унесці важны ўклад у разуменне ўрокаў пандэміі і барацьбу з яе наступствамі.
 

09 лістапада 2021, 11:22