Пошук

Vatican News

Прэзідэнт Арменіі на аўдыенцыі ў Святога Айца

11 кастрычніка 2021 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Армена Саркісяна.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’еьетра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

“У ходзе шчырых перамоў выказвалася задавальненне развіццём і ўмацаваннем двухбаковых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Арменіяй, краінай старажытнай хрысціянскай традыцыі. У ходзе сустрэчы была нададзена ўвага і іншым пытанням міжнароднай і рэгіянальнай палітыкі”, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
 

11 кастрычніка 2021, 13:20