Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфіка непакоіць гуманітарны крызіс у Гаіці

31 кастрычніка 2021 г., падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на марыйнай малітве, Францішак звярнуў увагу на складаную сацыяльную сітуацыю ў некалькіх краінах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа заклікаў маліцца і дапамагчы В'етнаму і Сіцыліі, дзе ад моцных дажджоў і паводак пацярпела вялікая колькасць насельніцтва, што выклікала сур'ёзны гуманітарны крызіс.

Звяртаючыся да міжнароднай супольнасці, Пантыфік горача папрасіў дапамагчы народу Гаіці, які пагружаецца ў глыбокі сацыяльны і гуманітарны крызіс.

У жніўні 2021 г. ля берагоў Гаіці адбыўся моцны землятрус. У яго выніку загінулі 1300 чалавек і 3200 атрымалі калецтва. У краіне разбураны многія будынкі, у тым ліку школы і бальніцы. Тысячы людзей аказаліся без даху над галавой. Дзясяткі тысяч гаіцян маюць патрэбу ў тэрміновай харчовай дапамозе, часовым жыллі, у псіхалагічнай падтрымцы.

Гэта ўжо не першае стыхійнае бедства ў краіне. 11 гадоў таму моцны землятрус прывёў да гібелі больш як 220 тыс. чалавек. Усяго за 35 секунд у сталіцы краіны Порт-о-Прэнсе была разбурана палова ўсіх будынкаў.
 

31 кастрычніка 2021, 13:18