Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік дапамог выхаванцам дзіцячага прытулку ў Конга

Папа накіраваў медыкаменты для дзяцей са спадчынным захворваннем крыві, якія з'яўляюцца выхаванцамі прытулка Foyer Nazareth у сталіцы Рэспублікі Конга.

Ян Глінскі – Vatican News

Дапамога была перададзены Папскім элемазінарыем кардыналам Конрадам Краеўскім праз Апостальскую нунцыятуру ў гэтай афрыканскай краіне. На пачатку жніўня каштоўны груз з надпісам “Падарунак Святога Айца” быў перададзены адказнай за дабрачынную ўстанову с. Элізе Векуаніту.

У адказ 22 выхаванцы прытулка ў Бразавілі падпісалі ліст са словамі ўдзячнасці Святому Айцу. Як адзначаецца ў гэтым кароткім пасланні, жэст Папы паказвае, што назва энцыклікі Fratelli tutti з’яўляецца праграмай працы і місіі, якую ён абраў у імя Касцёла і Хрыста.

“Мы перакананыя, што з дапамогай гэтага дару Пан нас адведаў праз Вас, Святы Айцец, які з’яўляешся намеснікам нашага Збаўцы Езуса Хрыста”, – гаворыцца ў лісце.

Супольнасць прытулка Foyer Nazareth, у сваю чаргу, таксама з’яўляецца месцам братэрства, дзе выхаванцы, якія не маюць сродкаў для жыцця і ўпэўненай будучыні, атрымліваюць не толькі ежу і месца пражывання, але і выхаванне, заснаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях.
 

22 кастрычніка 2021, 09:14