Пошук

Vatican News
Сядзіба Кангрэгацыі Веравучэння Сядзіба Кангрэгацыі Веравучэння 

Палітыкі-католікі павінны кіравацца вучэннем Касцёла

У чарговы раз Кангрэгацыя Веравучэння ўказала на абавязак каталіцкіх заканадаўцаў выступаць супраць законапраектаў, якія супярэчаць вучэнню Касцёла.

Ян Глінскі - Vatican News

27 кастрычніка 2021 г. італьянскі сенат прагаласаваў супраць праекта прызнаць за злачынства акты “дыскрымінацыі або насілля” па прыкмеце полу, сексуальнай арыентацыі і дэклараванай культуры гендэр. Праект быў прапанаваны дэпутатам Алесандра Дзана.

На думку прадстаўнікоў таварыства Pro Vita & Famiglia, праекты законаў такога тыпу маюць на мэце “цалкам перапраектаваць сексуальную тоеснасць” і “навязаць культурна” ідэалогію гендэр праз устанаўленне Нацыянальнага дня барацьбы з гамафобіяй, лесбафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй. У гэты дзень, як напісана ў праекце закона, у кожнай школе праводзіліся б арганізаваныя “ўрачыстасці, сустрэчы і іншыя ініцыятывы” з мэтай распаўсюджвання ідэалогіі гендэр.

Pro Vita & Famiglia звярнулася да Кангрэгацыі Веравучэння з просьбай адрэагаваць на тое, якія прапановы гучаць у італьянскім сенаце. Дыкастэрыя скіравала ліст да Таварыства. Яго падпісаў прэфект, кард. Луіс Ладарыя. У дакуменце нагадваецца, што Папа выразна крытыкуе ідэалогію гендэр, а палітыкі каталіцкага веравызнання закліканы выказвацца супраць законаў, якія не адпавядаюць вучэнню Касцёла, што акрэслена ў Дактрынальнай ноце пра некаторыя аспекты дзейнасці католікаў у палітычным жыцці (2002 г.). У ноце падкрэсліваецца, што належна сфарміраванае хрысціянскае сумленне нікому не дазваляе прычыняцца праз адданне голасу да рэалізацыі палітычнай праграмы або канкрэтнага закона, якія падрываюць базавыя прынцыпы веры і маральнасці праз прапановы альтэрнатыўныя гэтым прынцыпам або спрэчныя з імі.

У той жа час, як адзначаецца ў тэксце, прыняцце пад увагу палітычнай дзейнасці аднаго выбранага аспекту сацыяльнага навучання Касцёла не дастаткова для таго, каб несці поўную адказнасць за супольнае дабро. Католік не можа таксама лічыць, што ён мае права пакінуць іншым хрысціянскі абавязак, які ўскладае на яго Евангелле Езуса Хрыста: клапаціцца пра тое, каб праўда пра чалавека і свет абвяшчалася і яе ведалі.
 

29 кастрычніка 2021, 12:31