Пошук

Vatican News
Арцб. Пол Рычард Галахер Арцб. Пол Рычард Галахер 

Афіцыйны візіт высокага ватыканскага дыпламата ў Расію

9 лістапада 2021 г. запланаваны перамовы Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Інфармацыю распаўсюдзіла 28 кастрычніка 2021 г. на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава. Яна паведаміла, што высокі ватыканскі дыпламат будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі ў перыяд з 8 па 10 лістапада 2021 г.

“У ходзе сустрэчы адбудзецца абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах расійска-ватыканскага двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на шматбаковых пляцоўках. Ну, і вядома, бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня”, - сказала Захарава.
 

29 кастрычніка 2021, 12:43