Пошук

Vatican News
Аўдыенцыя для Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса Аўдыенцыя для Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса  (Vatican Media)

Прэзідэнт Ірландыі з візітам у Францішка

Міграцыя, кліматычныя змены, наступствы пандэміі, будучыня Еўропы і мірны працэс у Ірландыі – тэмы, якія Святы Айцец абмеркаваў з палітычным лідэрам гэтай краіны.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

17 верасня 2021 г. Папа прыняў на аўдынцыі Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратором Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апосатальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоў закраналіся некаторыя пытанні, якія ўяўляюць агульны інтарэс, сярод якіх міграцыя і абарона навакольнага асяроддзя з асаблівай увагай на перспектывы 26-й Канферэнцыі ААН па змене клімату, якая адбудзецца ў Глазга.

Бакі закраналі таксама пытанні, звязаныя з наступствамі пандэміі каронавіруса і будучыні Еўропы, абмяркоўвалі тэму ўмацавання мірнага працэсу ў краіне, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

18 верасня 2021, 13:14