Пошук

Vatican News
"Спецназ" талібана на вуліцах Кабула. Ілюстрацыйнае фота "Спецназ" талібана на вуліцах Кабула. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец заклікаў да малітвы за Афганістан

29 жніўня 2021 г., падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі ў Ватыкане Францішак заклікаў маліцца за Афганістан і яго жыхароў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа запэўніў, што сочыць за сітуацыяй у Афганістане і моліцца за людзей, якія пацярпелі ў апошнія дні ў выніку тэрактаў. Ён запрасіў вернікаў маліцца асабліва за жанчын і дзяцей.

Францішак заклікаў да дыялогу і салідарнасці, якія дазволяць "прынесці мір і надзею дарагому афганскаму народу". “Мы не можам заставацца абыякавымі, - сказаў Папа. “Гісторыя вучыць нас, што малітва важная. Як хрысціяне, мы павінны ўдзельнічаць у гэтых пакутах. Неабходна малітва і пост. Папросім у Пана міласэрнасці і прабачэння”, - дадаў Пантыфік.
 

29 жніўня 2021, 12:38