Пошук

Vatican News
Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін 

Кардынал Паралін і Наўседа размаўлялі пра сітуацыю ў Беларусі

13 жніўня 2021 г. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал П'етра Паралін сустрэўся з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Гітанасам Наўседай. Абмяркоўвалася і сітуацыя ў Беларусі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Я паведамляецца на афіцыйным сайце літоўскага лідара, на сустрэчы Прэзідэнт запэўніў кардынала Дзяржсакратара, што высока цэніць цесныя і плённыя адносіны паміж Літвой і Святым Пасадам, якія падтрымліваюцца стагоддзямі. Літва заўсёды будзе памятаць аб тым, што Ватыкан ніколі не прызнаў акупацыі Літвы. Палітык назваў гонарам тое, што літовец, мансеньёр Вісвальдас Кульбокас быў прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне.

Сярод іншага, Наўседа і кардынал Паралін абмеркавалі сітуацыю з пандэміяй у Літве і свеце. Прэзідэнт і Дзяржсакратар пагадзіліся з тым, што сёння абмен вакцынамі з'яўляецца важнай формай глабальнай салідарнасці.

У цэнтры ўвагі была таксама з'ява нелегальнай міграцыі, якая выкарыстоўваецца як гібрыдны інструмент, і сітуацыя ў Беларусі. “У гэтыя часы нявызначанасці маральны аўтарытэт Святога Пасаду вельмі важны для Літвы і ўсяго свету. Падтрымка Святым Пасадам правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных каштоўнасцей – маральная сіла, якая заўсёды, таксама і ў гэтыя цяжкія часы, нагадвае свету, што мэтай палітыкі і міжнародных адносін з'яўляецца мір і дабрабыт людзей замест выжывання таго ці іншага рэжыму”, - сказаў Прэзідэнт.

Наўседа папрасіў кардынала Параліна перадаць папу Францішку сваю пашану і цёплыя пажаданні.
 

14 жніўня 2021, 10:54