Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: маліцца аб мірным вырашэнні сітуацыі ў Афганістане

Папа выказаў сваю занепакоенасць сітуацыяй у Афганістане і заклікаў маліцца аб міры ў гэтай краіны. Адмысловы зварот ён скіраваў пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 15 жніўня 2021 г. у Ватыкане

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, далучаюся да адзінадушнай занепакоенасці з прычыны сітуацыі ў Афганістане. Прашу вас маліцца разам са мной да Бога супакою, каб спыніўся грукат зброі і можна было знайсці рашэнне за сталом перамоў. Толькі такім чынам спакутаванае насельніцтва гэтай краіны – мужчыны, жанчыны, пажылыя людзі і дзеці – змогуць вярнуцца да сваіх дамоў, жыць у міры і бяспецы ў поўнай узаемнай павазе”, - сказаў Святы Айцец.
 

15 жніўня 2021, 13:16