Пошук

Акцыя Caritas Internationalis па дапамозе дзецям у Сірыі Акцыя Caritas Internationalis па дапамозе дзецям у Сірыі  

Caritas: 71 гуманітарны работнік забіты ў першай палове года

Гуманітарная дапамога ў пацярпелых ад крызісу раёнах становіцца ўсё больш небяспечнай і складанай, - такую ацэнку сітуацыі даў Caritas Internationalis.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У наш час дапамога ў многіх частках свету можа прывесці да смяротнага зыходу. Асабліва там, дзе гэта больш неабходна", - заўважыў кіраўнік нямецкага аддзялення Caritas Internationalis Олівер Мюлер 13 жніўня 2021 г. у Фрайбургу.

Паводле міжнароднай статыстыкі, па меншай меры 71 гуманітарны работнік загінуў у першай палове 2021 г. Былі і выкраданні людзей. Самыя небяспечныя краіны – Афганістан (17 забітых), Паўднёвы Судан (16 забітых) і Сірыя (9 забітых). З 1990-х гадоў колькасць параненых, выкрадзеных і забітых гуманітарных работнікаў павялічылася ў тры разы, паведаміла самая буйная каталіцкая дабрачынная арганізацыя.

Работнікі сферы гуманітарнай дапамогі ўсё часцей падвяргаюцца нападам, - заявіў Мюлер у сувязі з Сусветным днём гуманітарнай дапамогі, які адзначаецца міжнароднай супольнасцю 19 жніўня. Ён дадаў, што злачынцы часта не шкадуюць нават бальніц. У той жа час надзвычай вырасла неабходнасць у гуманітарнай дапамозе. Мяркуецца, што ва ўсім свеце яе патрабуюць 439 млн. чалавек, годам раней іх было 168 млн.
 

14 жніўня 2021, 12:24