Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Вашынгтоне пачаўся саміт па свабодзе рэлігіі

Першы міжнародны саміт па свабодзе рэлігіі пачаўся ў Вашынгтоне. У ім удзельнічаюць вышэйшыя ўлады ЗША і прадстаўнікі ўсіх рэлігій, якія прысутнічаюць у краіне, уключаючы амерыканскі каталіцкі епіскапат.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Мэта сустрэчы – звярнуць увагу на важнасць рэлігійнай свабоды ў свеце і стварыць шырокую кааліцыю, якая стане яе падтрымліваць ", - сказаў біскуп Дэвід Дж. Малой.

Іерарх нагадаў, што 83% жыхароў свету жывуць у краінах, дзе зафіксаваны варожыя адносіны да рэлігіі з боку палітычнага кіраўніцтва або грамадства. "Кожная краіна павінна імкнуцца да больш эфектыўнай абароны рэлігійнай свабоды, бо гэта адно з асноўных правоў чалавека", - адзначыў біскуп.

У Вашынгтонскім саміце бяруць удзел людзі, якія перажылі рэлігійны пераслед у сваіх краінах, у тым ліку хрысціяне з Нігерыі, зняволеныя ў лагерах "перавыхавання" ў Кітаі і Асія Бібі, якую пераследавалі радыкальныя мусульмане. Іх драматычны досвед стане адной з найважнейшых тэм сустрэчы.

Праграма ўключае выступленні на тэмы абароны бежанцаў, росту рэлігійнага нацыяналізму і выкарыстання сучасных тэхналогій у рэлігійным пераследзе.
 

14 ліпеня 2021, 11:27