Пошук

Vatican News
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і Патрыярх Барталамей. Ілюстрацыйнае фота 

Патрыярх Барталамей моліцца за здароўе Святога Айца

“Братэрскае пажаданне хуткага выздараўлення” скіраваў Францішку Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Папа знаходзіцца ў шпіталі пасля планавай хірургічнай аперацыі, якую перанёс 4 ліпеня 2021 г.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Ганаровы лідар праваслаўнага свету запэўніў Святога Айца ў малітве, спадзеючыся на паспяховы вынік аперацыі і выказваючы пажаданне, як мага хутчэй убачыцца з Пантыфікам зноў, “каб разам выконваць неад’емную місію на карысць адзінства”, да якой кліча Хрыстус.

У гэтым кантэксце Экуменічны Патрыярх нагадаў словы апостала Паўла: “Слабое ў Бога мацнейшае за людзей” (1 Кар 1,25). “Таямніца Хрыста, памерлага і ўваскрослага, праяўляецца нават у слабасці нашай прыроды, пазначанай грэхападзеннем і нашымі пакутамі, каб Евангелле магло жыць у нас”, - напісаў Барталамей І.
 

06 ліпеня 2021, 08:59