Пошук

Vatican News
Вынікі беспарадкаў у Дурбане. Ілюстрацыйнае фота Вынікі беспарадкаў у Дурбане. Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Святы Айцец заклікаў да міру ў Паўднёвай Афрыцы

18 ліпеня 2021 г., пасля малітвы Анёл Панскі, Францішак звярнуўся з заклікам да міру ў Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы. Там вось ужо тыдзень працягваюцца беспарадкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“На жаль, на мінулым тыдні паступалі паведамленні пра акты гвалту, што пагоршылі становішча вялікай колькасці нашых братоў і сясцёр у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы, якія і так пакутуюць ад эканамічных і медыцынскіх цяжкасцей у сувязі з пандэміяй. Разам з біскупамі гэтай краіны я хацеў бы сардэчна звярнуцца да ўсіх, хто зацікаўлены працаваць на карысць міру і супрацоўнічаць з уладамі ў аказанні дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Няхай не будзе забыта жаданне, якое кіравала народам Паўднёвай Афрыкі, адрадзіцца ў гармоніі сярод усіх сваіх дзяцей!", - сказаў Францішак.

У краіне на працягу тыдня ідуць беспарадкі пасля арышту былога прэзідэнта Джэйкаба Зумы, якога абвінавацілі ў карупцыі і адмыванні грошай. Да гэтага часу загінула 30 чалавек, 800 арыштавана. У падаўленні пратэстаў удзельнічае не толькі паліцыя, але і ўзброеная армія.
 

18 ліпеня 2021, 13:12