Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі астраном аб неабходнасці правілаў касмічнага турызму

Галоўны ватыканскі астраном лічыць патрэбным увесці адзіныя правілы для касмічнага турызму, з улікам росту яго папулярнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Увагі чалавецтва заслугоўвае не толькі планета Зямля, заявіў 29 ліпеня 2021 г. езуіт Гай Кансальманьё ў інтэрв'ю Vatican News. "Увесь космас з'яўляецца часткай чароўнага стварэння, якое неабходна захаваць", - сказаў астраном.

Што тычыцца запускаў ракет, якія прапануюць касмічныя кампаніі “кліентам-платнікам”, на думку эксперта, неабходны міжнародныя рэкамендацыі, "якія прымуць усе". Напрыклад, важна сачыць за адсутнасцю касмічных аварый з улікам колькасці спадарожнікаў, якая пастаянна расце. Такія інцыдэнты могуць выклікаць сапраўдны хаос, - лічыць дырэктар Ватыканскай абсерваторыі.

Апошнім часам можна было назіраць за прыватнымі "касмічнымі палётамі" такіх вядомых мільярдэраў, як заснавальнік Amazon Джэф Безас і Рычард Брэнсан, стваральнік больш за 400 кампаній Virgin Group.

Для многіх інвестараў гэтая галіна, што дынамічна развіваецца, з'яўляецца прывабнай формай вядзення бізнесу. Кс. Кансальманьё лічыць бессэнсоўным забараняць такія праекты, бо было б недарэчным стрымліваць законам цікаўнасць людзей і іх гатоўнасць адкрываць для сябе новыя рэчы.
 

30 ліпеня 2021, 12:22