Пошук

Наступствы ўрагана ў Чэхіі Наступствы ўрагана ў Чэхіі 

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр урагану ў Чэхіі

Францішак выказаў салідарнасць насельніцтву Чэхіі ў сувязі з моцным ураганам, які абрынуўся на краіну. Адмысловы заклік Папа скіраваў пасля малітвы Анёл Панскі 27 чэрвеня 2021 г. у Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Запэўніваю ў маёй блізкасці насельніцтва паўднёвага ўсходу Чэшскай Рэспублікі, якое пацярпела ад моцнага ўрагану. Малюся за загінулых і параненых, а таксама за тых, хто быў вымушаны пакінуць свае сур’ёзна пашкоджаныя дамы”, - сказаў Пантыфік.

Тарнада, якое 25 чэрвеня абрынулася на Чэхію, выклікала вялізарныя разбурэнні, ад якіх загінулі тры чалавека і каля 200 атрымалі раненні. Стыхія цалкам знішчыла два населеныя пункты.
 

27 чэрвеня 2021, 14:34