Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  

Ватыканскі дыпламат з занепакоенасцю аб сітуацыі ў Ганконгу

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прызнаўся, што сітуацыя ў Ганконгу выклікае трывогу, але Апостальская Сталіца не мае магчымасці ўмяшацца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

25 чэрвеня 2021 г., падчас прэс-канферэнцыі на тэму Дня малітвы і рэфлексіі, прысвечанага Лівану, які пройдзе ў Ватыкане 1 ліпеня 2021 г., Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі заявіў наступнае: “Мы лічым, што можам зрабіць станоўчы ўклад на карысць Лівана. У выпадку Ганконга мы гэтага зрабіць не можам. Дадзенае пытанне нас хвалюе. Міжнародная прэса хацела б пачуць ад нас слова пра Ганконг, але, як кажуць некаторыя мае калегі, гэта нічога не зменіць. Тут зусім іншая сітуацыя".

Ганконг – гэта адмысловы адміністрацыйны рэгіён Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая, прыняўшы ў 1997 г. былую брытанскую калонію, абавязалася пакінуць уладам Ганконга да 2047 г. шырокую аўтаномію ва ўсіх пытаннях, акрамя знешняй палітыкі і ўзброеных сіл. У цяперашні час гэтыя абавязацельствы парушаюцца, і апазіцыянеры, у тым ліку католікі, падвяргаюцца жорсткаму пераследу.
 

25 чэрвеня 2021, 13:14