Пошук

Хрысціянскі марш у Вашынгтоне. Ілюстрацыйнае фота Хрысціянскі марш у Вашынгтоне. Ілюстрацыйнае фота 

ЗША: пратэстанты і католікі рыхтуюцца да Маршу ў імя Езуса

22 мая 2021 г. у ЗША зноў пройдзе Марш у імя Езуса. Сёлета ён натхнёны ідэяй хрысціянскага адзінства. Яго арганізатары, пратэстанты, запрасілі да ўдзелу католікаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па дадзеных агульнанацыянальнай платформы Tribune Publishing, шэсце пройдзе па вуліцах розных амерыканскіх гарадоў, у тым ліку ўпершыню яго зладзяць у Гранд-Форксе, у Паўночнай Дакоце. У інтэрв'ю газеце Grand Forks Herald мясцовы арганізатар Джо Кін заявіў, што мэтай ініцыятывы не з’яўляецца ні пратэст, ні палітычная пазіцыя, гаворка ідзе пра “марш хрысціян, якія любяць Езуса, па-за межамі касцёльных сцен".

Ідэя нарадзілася ў 1980-х у Англіі. У 1994 г. прайшоў першы Сусветны Марш у імя Езуса, пакрыўшы ўсе гадзінныя паясы і аб'яднаўшы больш за дзесяць мільёнаў хрысціян каля 170 нацыянальнасцей. Хоць арганізацыйная група распалася пасля 2000 г., Марш у імя Езуса працягвае праводзіцца ў многіх краінах рознымі арганізатарамі і ў розных формах. У іх прымаюць удзел разам дзясяткі мільёнаў хрысціян розных канфесій.

У ЗША дзень правядзення Маршу стаў называцца Днём Езуса (Jesus Day).
 

19 мая 2021, 13:04