Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца за ахвяр трагедыі на гары Мерон у Ізраілі

2 мая 2021 г., падчас нядзельнай малітвы Уладарка неба ў Ватыкане Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагедыі на гары Мерон у Ізраілі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“З болем выказваю спачуванні народу Ізраіля ў сувязі з трагедыяй, якая мела месца ў мінулую пятніцу на гары Мерон і прывяла да гібелі сарака пяці чалавек і ранення шматлікіх асоб. Запэўніваю вас у сваіх малітвах за ахвяр гэтай трагедыі і за іх сем'і", - сказаў Папа.

Трыбуна на гары Мерон абвалілася падчас свята Лаг ба-Омер, на якім сабраліся каля 100 тыс. чалавек. Канструкцыя не вытрымала вагі ўсіх прысутных. Інцыдэнт справакаваў паніку і цісканіну.
 

02 мая 2021, 13:24