Пошук

Vatican News
Вялікі сцяг Еўрасаюза ў цэнтры плошчы Шумана, побач са штаб-кватэрай Еўракамісіі ў Бруселі, напярэдадні Дня Еўропы Вялікі сцяг Еўрасаюза ў цэнтры плошчы Шумана, побач са штаб-кватэрай Еўракамісіі ў Бруселі, напярэдадні Дня Еўропы  (REUTERS)

Біскупы заклікаюць Еўрасаюз да вернасці канцэпцыі Шумана

Еўрасаюз павінен аднавіць кантакт з каштоўнасцямі і ідэаламі, якія прапагандаваў адзін з айцоў-заснавальнікаў еўрапейскай інтэграцыі Роберт Шуман, - заявіў кардынал Жан-Клод Олерыш у інтэрв'ю Vatican News.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Люксембурга з’яўляецца старшынёй Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) – арганізацыі, якая аб'ядноўвае 27 епіскапатаў з дзяржаў-членаў ЕС.

9 мая адзначаўся Дзень Еўропы, які спасылаецца на Дэкларацыю Шумана ад 9 мая 1950 г. – прапанову аб сумеснай каардынацыі вытворчасці сталі і здабычы вугалю ў Германіі і Францыі, што стала ядром еўрапейскай інтэграцыі.

У глабалізаваным свеце, дзе руйнуюцца фундаментальныя арыенціры, а еўрапейскі праект пастаянна ставіцца пад сумнеў, неабходна захаваць канцэпцыю Шумана, які імкнуўся да глыбокага міру ў Еўропе і рэалізацыі агульнага дабра. Менавіта вера натхняла ўсю яго палітычную дзейнасць. Таму трэба не толькі садзейнічаць еўрапейскай інтэграцыі, але і працаваць над тым, каб адны і тыя ж ідэалы натхнялі народы ва ўсім свеце.

Арцыбіскуп Люксембурга заявіў, што многія палітыкі ў Еўропе жывуць вельмі высокімі ідэаламі, але часам яны адмаўляюцца ад іх пад ціскам ці каб дагадзіць іншым інтарэсам.

Дыялог са Святым Пасадам у гэтым плане дазваляе нам не выпускаць з поля зроку шматбаковае супрацоўніцтва, салідарнасць, прыхільнасць справядлівасці і ахове навакольнага асяроддзя. Таксама словы Папы адклікаюцца рэхам, а часам рэалізуюцца на практыцы, - адзначыў старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці.
 

10 мая 2021, 12:23