Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ЗША: актыўна развіваецца рынак рэлігійных аплетаў

У ЗША працягвае дынамічна развівацца ніша аплетаў з рэлігійным зместам для мабільных прылад. Як заўважыла інфармацыйнае агенцтва Bloomberg, якое займаецца фінансавымі рынкамі, трыгерам стаў лакдаўн.

У якасці прыкладу прыводзіцца каталіцкі аплет Hallow, колькасць карыстальнікаў якога за мінулы год вырасла ў сем разоў. Яго развіццё звязана ў тым ліку і з павелічэннем інвестыцый: праграма бясплатная, але ёсць шэраг платных опцый, можна замовіць гадавую падпіску за 59,99 долараў. З гэтай паслугі скарысталіся ў 2020 г. каля 250 каталіцкіх парафій. Аплет дае магчымасць ствараць парафіяльныя навучальныя і малітоўныя групы.

Сядзіба Hallow знаходзіцца ў Чыкага. Яшчэ перад выбухам пандэміі ў пачатку 2020 г. каталіцкая арганізацыя была вядома перш за ўсё аплетам для так званай Цэнтравальнай малітвы (Centering Prayer). Яна пачала практыкавацца з 70-х гадоў ХХ ст. і сёння вядома ва ўсім свеце. Да распаўсюджвання такой формы малітвы прычыніліся трапісты з абацтва св. Юзафа ў Спэнсэры, штат Масачусэтс. У мабільным дадатку можна знайсці таксама іншыя малітвы, рэлігійную музыку, псальмы...

Развіццё Hallow падтрымліве біскуп дыяцэзіі Форт-Уэйн-Саўт-Бэнд, штат Індыяна, Кевін Карл Роўдс. Паводле іерарха, аплет з’яўляецца цудоўнай падтрымкай для людзей, якія шукаюць больш глыбокага духоўнага жыцця, асабліва для новага пакалення маладых католікаў.
 

27 красавіка 2021, 10:22