“Прагну запэўніць у маёй малітве за ахвяр паводак, якія ў гэтыя дні абрынуліся на Інданезію і Усходні Тымор. Няхай Пан прыме загінулых, суцешыць іх блізкіх і падтрымае людзей, якія згубілі сваё жыллё”, - сказаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 7 красавіка 2021 г. прайшла ў Ватыкане.
Прычынай паводкі сталі сезонныя праліўныя дажджы. Яны справакавалі выйсце рэк з берагоў, апоўзні і іншыя катаклізмы. У выніку стыхіі без даху над галавой засталіся тысячы людзей.