Пошук

Vatican News
Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун 

Францішак напісаў ліст да Прэзідэнта Лівана

Папа напісаў ліст Прэзідэнту Лівана Мішэлю Ауну, у якім пацвердзіў сваё жаданне ў хуткім часе наведаць краіну, якая перажывае сацыяльна-эканамічны крызіс у беспрэцэдэнтным маштабе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэксце, апублікаваным у Бейруце, Францішак, спасылаючыся на словы св. Яна Паўла II, падкрэсліў, што Ліван не можа страціць сваю ідэнтычнасць і досвед братэрскага суіснавання, што зрабіла яго пасланнем для ўсяго свету. Ён яшчэ раз выказаў пажаданне, каб "візіт у Ліван і сустрэча з яго дарагім народам маглі быць рэалізаваны", і прызнаўся, што моліцца, каб ліванцы захавалі мужнасць і надзею ў гэтай складанай сітуацыі.

Пасля паездкі ў Ірак у пачатку сакавіка Святы Айцец атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад Ауна наведаць Ліван.

У цяперашні час краіна пагружана ў беспрэцэдэнтны сацыяльна-эканамічны крызіс. Палітычны тупік працягваецца ўжо больш за восем месяцаў, дагэтуль няма ўрада, здольнага рэфармаваць краіну. Кіраўнік дзяржавы і прызначаны на пасаду прэм'ера Саад Харыры, захопленыя асабістым саперніцтвам і спрэчкамі вакол складу кабінета міністраў, не змаглі дасягнуць згоды, абвінавачваючы ў праблемах адзін аднаго.

Францішак прыняў Харыры ў Ватыкане ў мінулы чацвер. З гэтай нагоды ён заклікаў усе палітычныя сілы ў краіне тэрмінова ўзяць на сябе абавязацельствы на карысць нацыі і заявіў, што хацеў бы паехаць у Бейрут, як толькі для гэтага будуць створаны ўмовы.
 

28 красавіка 2021, 10:49