Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Урад Ірака: візіт Францішка — нацыянальнае заданне

Нягледзячы на напружаную сітуацыю, звязаную з антыўрадавымі пратэстамі і пандэміяй, Ірак чакае, што чатырохдзённы візіт Францішка распачнецца згодна з праграмай – 5 сакавіка 2021 г.

Як паведаміла 1 сакавіка Міністэрства замежных спраў Ірака, нягледзячы на шматлікія выклікі, гэты візіт павінен адбыцца. Па словах прэс-сакратара МЗС Ірака Ахмада Аль-Сахафа, гэта “нацыянальнае заданне” і рэдкая магчымасць супрацоўніцтва для ўсіх этнічных і рэлігійных груп у краіне. На яго думку, Святы Айцец свядома і мэтанакіравана наведае Ірак як краіну з плюралістычным грамадствам.

У апошнія дні падчас падаўлення антыўрадавых дэманстрацый у правінцыі Насірыя, што на поўдні Ірака, некалькі чалавек загінулі, дзясяткі былі паранены. Гэта былі самыя буйныя беспарадкі за час пасля пратэстаў на пераломе 2019-2020 гг.

У канцы лютага губернатар правінцыі Дзі Кар Назім Ваэлі падаў у адстаўку, чаго патрабавалі пратэстоўцы.

На 6 сакавіка, другі дзень візіту Святога Айца, запланавана малітва з прадстаўнікамі розных рэлігій у старажытным горадзе Ур, што каля Насірыі.
На час папскага візіту камітэт пратэстнага руху абяцаў спыніць дэманстрацыі.
 

02 сакавіка 2021, 13:38