Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Іранскія СМІ каментуюць сустрэчу Папы з аяталой Аль-Сістані

Іранскія СМІ шырока каментуюць сустрэчу Францішка з Вярхоўным аяталой Алі Аль-Сістані ў Наджафе 6 сакавіка 2021 г. Яны называюць гэта "нагодай для міру" ў Іраку.

Штодзёнка Sazandegi, блізкая да іранскіх рэфарматараў, падкрэслівае, што абодва рэлігійныя лідары сёння з’яўляюцца "носьбітамі міру ва ўсім свеце". Журналісты называюць размову ў доме шыіцкага духоўнага лідара "найбольш эфектыўнай падзеяй у міжрэлігійным дыялогу".

Іншы рэфармісцкі штодзённік Shargh кажа пра "сімвалічную сілу" гэтай сустрэчы, "пра важнасць супрацоўніцтва паміж паслядоўнікамі розных рэлігій".

У сваю чаргу праўладны Iran Daily на першай старонцы заяўляе аб "перамозе шыізму і хрысціянства". Прысутнасць Папы з'яўляецца пацвярджэннем таго, што "хрысціянства ў Іраку жывое", нягледзячы на "пакуты", нанесеныя Ісламскай дзяржавай.

Кансерватыўныя газеты падкрэсліваюць вяртанне бяспекі ў Ірак, што дазволіла адбыцца папскаму візіту, нягледзячы на нядаўнія крывавыя напады.

“Францішак і многія заходнія краіны павінны ведаць, што гэтая свабода шмат у чым абавязана крыві маладога руху супраціву і мудрасці шыіцкіх уладаў", - сцвярджае ультракансерватыўны Resalat. На думку журналістаў выдання, сустрэча Папы з аяталой можа стаць "каштоўнай магчымасцю для міру і змякчэння пакут іракскага народа, у прыватнасці хрысціян, якія пацярпелі ад уварвання Ісламскай дзяржавы".
 

09 сакавіка 2021, 09:37