“Гістарычны і мужны візіт майго брата @Pontifex (назва акаўнту Папы ў Twitter) у Ірак шле пасланне міру, салідарнасці і падтрымкі ўсяму іракскаму народу”, - напісаў шэйх Эль-Таеб.
“Малюся да Усемагутнага Бога, каб паспрыяў яго поспеху, і каб гэта падарожжа дасягнула жаданага выніку на шляху чалавечага братэрства”, - дадаў Вярхоўны імам.
Мэтай 33-га замежнага падарожжа Францішка, якое праходзіць з 5 па 8 сакавіка 2021 г., сталі Багдад, Наджаф, Эрбіл, Масул, Каракош і Ур, адкуль паходзіць біблейскі Абрагам, спадчыну якога прызнаюць юдаізм, хрысціянства і іслам. Ірак – гэта першая краіна з шыіцкай мусульманскай большасцю, якая прымае цяперашняга Пантыфіка.